Семінар па ахове працы ва УАЗ "1 ГКБ"
Напярэдадні Сусветнага дня аховы працы галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента Вялічка Марына Алегаўна прыняла ўдзел у семінары ва ўстанове аховы здароўя "1-ая гарадская клінічная бальніца".
У рамках семінара прадстаўнік Дэпартамента:
- выступіла з пытаннем "Прычыны і абставіны няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у тым ліку ва ўстановах аховы здароўя"
- падрабязна адказала на ўсе пытанні ўдзельнікаў семінара!
"Бяспечныя ўмовы працы - гэта не проста папяровыя інструкцыі, а штодзённы ўклад кожнага. Калі мы гаворым пра здароўе, дробязяў не бывае", – падкрэсліла Марына Алегаўна.