Семінар па ахове працы ў Смаргоні
Начальнік Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Шатохіна С.Ю. 15.04.2026 прыняла ўдзел у арганізаваным Смаргонскім райвыканкамам для арганізацый Смаргонскага раёна семінары-нарадзе па пытаннях выканання заканадаўства аб ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, выканання працоўнай, вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, дзе выступіла з дакладам аб стане вытворчага траўматызму ў раёне, аб асноўных патрабаваннях заканадаўства аб ахове працы, у тым ліку аб навацыях Правілаў па ахове працы пры рабоце на вышыні, якія ўступяць у сілу з 26.04.2026. На адказы ўдзельнікаў семінара дадзены адказы і тлумачэнні.

Ред.
