Семінар па ахове працы ў ААТ "Будаўніча-мантажны трэст № 27"
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў прыняў удзел у семінары па ахове працы ў ААТ "Будаўніча-мантажны трэст № 27".
Прадстаўнік Дэпартамента праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях Гомельскай вобласці за студзень-лістапад 2024 года, спыніўся на прычынах асобных няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў арганізацыях будаўнічай галіны. Пасля чаго прадстаўнік Дэпартамента адказаў на зададзеныя з залы пытанні.