Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы ў ААТ "Гомельскі завод "Камунальнік"

03.10.2024 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў прыняў удзел у семінары па ахове працы ў ААТ "Гомельскі завод "Камунальнік".

Прадстаўнік Дэпартамента з дапамогай мультымедыйнага суправаджэння праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях Гомельскай вобласці за студзень-верасень 2024 года, спыніўся на прычынах асобных няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Таксама Вячаслаў Сафонаў паказаў відэаролік, зняты на аснове рэальных падзей, якія прывялі да трагічных зыходаў, якіх магло і не быць. Пасля чаго прадстаўнік Дэпартамента адказаў на зададзеныя з залы пытанні.