Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы ў г. Ліда

На базе РУП «Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» быў праведзены семінар па тэме «Новае ў заканадаўстве аб ахове працы пры выкананні работ на вышыні». Мерапрыемства праводзілася пры ўдзеле намесніка начальніка Лідскага міжраённага аддзела Амельчанка А.Б. і сабрала 20 прадстаўнікоў цэнтра.

Амельчанка А.Б. азнаёміў удзельнікаў семінара з новымі правіламі па ахове працы пры выкананні работ на вышыні, якія ўступяць у сілу з 26.04.2026 года. Удзельнікі семінара абмеркавалі меры прафілактыкі вытворчага траўматызму пры працы на вышыні, разгледзелі фактары, якія ўплываюць на рост няшчасных выпадкаў пры падзенні з вышыні. Асаблівую ўвагу прысутных Амельчанка А.Б. звярнуў на бяспечныя прыёмы работ з прыстаўных усходаў (драбінак), адзначыўшы, што колькасць выпадкаў траўміравання работнікаў пры эксплуатацыі прыстаўных усходаў не змяншаецца. Дырэктар Цэнтра Пальчыс Я.С.адзначыў важнасць праводзімага мерапрыемства для павышэння ўзроўню кампетэнцый кіраўнікоў і спецыялістаў цэнтра ў пытаннях заканадаўства аб ахове працы.