Семінар па ахове працы ў Драгічынскім раённым выканаўчым камітэце
Галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Стоцкі С.М. прыняў удзел у навучальным семінары, арганізаваным Драгічынскім раённым выканаўчым камітэтам, са спецыялістамі па ахове працы арганізацый раёна.
Прадстаўнік Дэпартамента праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях вобласці і Драгічынскім раёне, спыніўся на прычынах асобных няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У ходзе семінара разгледжаны актуальныя змяненні ў заканадаўстве аб ахове працы.