Семінар па ахове працы ў Брэсцкай вобласці
Начальнік Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Андрыкевіч У.В. прыняў удзел у абласным семінары-нарадзе «Забеспячэнне выканання работнікамі галіны патрабаванняў аховы працы шляхам сумеснай працы прадстаўнікоў наймальніка і грамадскіх інспектараў», якi праводзiўся Брэсцкім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднаннем з лесагаспадарчымі арганізацыямі Брэсцкай вобласці. У семінары-нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, інжынера па ахове працы, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый і службовыя асобы лесагаспадарчых устаноў вобласці. У ходзе правядзення нарады была прадэманстравана падрыхтоўка лесасекі да рубкі, паказаны відэаматэрыялы па пытаннях прадухілення вытворчага траўматызму і пытаннях арганізацыі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
Начальнік Пінскага міжраённага аддзела Андрыкевіч У.В.:
- выступіў з дакладам па пытаннях расследавання няшчасных выпадкаў;
- праінфармаваў удзельнікаў аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Брэсцкай вобласці;
- прывёў прыклады тыповых парушэнняў выяўленых пры правядзенні расследаванняў няшчасных выпадкаў і праверках: пры вытворчасці лесасечных работ, эксплуатацыі дрэваапрацоўчага абсталявання;
- адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара.