Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы з удзелам інспектара Віцебскага абласнога ўпраўлення

Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сухавіла С.В. прыняў удзел у выязным семінары-нарадзе, якая праводзіцца ў філіяле СГП "Мазалавагаз" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз" з удзелам прадстаўнікоў ДВА "Белпалівагаз", Віцебскага раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікоў арганізацый АПК Віцебскага раёна на тэму: "Бяспека пры працы з буйной рагатай жывёлай: прафілактыка траўматызму і алгарытмы дзеянняў".

У сваім дакладзе Сухавіла С.В. асвятліў пытанні стану вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці. Вызначыў асноўныя пытанні выканання патрабаванняў па ахове працы пры арганізацыі выканання работ, у тым ліку ў галіне жывёлагадоўлі арганізацый сельскай гаспадаркі ў адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2022 № 29/44 (у рэд. пастановы Мінпрацы і сацабароны, Мінсельгасхарча ад 04.10.2023 № 34/126).

У ходзе мерапрыемства Сухавіла С.В. адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара. Па завяршэнні пленарнай часткі мерапрыемства Сухавіла С.В. азнаёміўся са станам аховы працы ў СГП "Мазалавагаз".