Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы Касцюковіцкага раёна

Намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Клімянкоў Аляксандр Анатольевіч прыняў удзел у практычным міжраённым семінары па пытаннях рэалізацыі заканадаўства аб ахове працы на базе водаправодна-каналізацыйнага ўчастка Касцюковіцкага раёна філіяла "Касцюковічы водаканал".

У рамках семінара кіраўнікі і спецыялісты ўчасткаў Крычаўскага, Клімавіцкага, Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў на практыцы паўтарылі бяспечныя спосабы і прыёмы выканання земляных работ, работ у ёмістных збудаваннях, эксплуатацыі металаапрацоўчага абсталявання, слясарнага і ручнога інструмента, электраінструмента, электрагазазварачнага і грузапад'ёмнага абсталявання.

Разгледжаны пытанні правільнага правядзення з работнікамі інструктажоў, стажыроўкі, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і медыцынскіх аглядаў, забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і санітарна-бытавымі памяшканнямі. Спецыялісты абмяняліся думкамі з калегамі, атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, якія паступілі.