Семінар па ахове працы для арганізацый Клімавіцкага раёна
Галоўны дзяржаўны інспектар Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Гарбакоў С.М. прыняў удзел у правядзенні семінара-нарады ў зале пасяджэнняў Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта па пытаннях рэалізацыі заканадаўства аб ахове працы для кіраўнікоў і спецыялістаў па ахове працы арганізацый Клімавіцкага раёна.
У сваім выступе Гарбакоў С.М. асвятліў пытанні:
- аб арганізацыі навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы,
- аб парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці,
- аб мерах бяспекі пры выкананні работ на вышыні,
- аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца пры ўтрыманні тэрыторыі і арганізацыі працоўных месцаў.
Акрамя гэтага Гарбакоў С.М. адказаў на пытанні, якія паступілі, і праінфармаваў прысутных аб стане вытворчага траўматызму, захаванні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Клімавіцкага раёна.