Семінар па ахове працы для арганізацый Чэрыкаўскага раёна
Галоўны дзяржаўны інспектар Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Шлынаў А.А. прыняў удзел у правядзенні раённага практычнага (выязнога) семінара па ахове працы на базе Чэрыкаўскага адасобленага структурнага падраздзялення Мсціслаўскага раённага спажывецкага таварыства для спецыялістаў па ахове працы арганізацый Чэрыкаўскага раёна.
У сваім выступе Шлынаў А.А. праінфармаваў прысутных:
- аб стане вытворчага траўматызму, захаванні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Чэрыкаўскага раёна,
- аб патрабаваннях па ахове працы, што прад'яўляюцца да эксплуатацыі аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту.
Акрамя пленарнага пасяджэння ўдзельнікі семінара на практыцы вывучылі патрабаванні па ахове працы пры:
- падрыхтоўцы транспартных сродкаў да выезду і парадак іх руху па тэрыторыі,
- тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў,
- работах з ужываннем грузапад'ёмных машын і прылад.
Таксама дадзены тлумачэнні на паступіўшыя ад удзельнікаў мерапрыемства пытанні.