Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы

На базе адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўніча-мантажны трэст нумар 19» г. Ліда прайшоў семінар па ахове працы, прысвечаны тэме Абласнога Дня аховы працы 2023 года «Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ павышанай небяспекі».

Семінар сабраў інжынераў па ахове працы, грамадскіх інспектараў па ахове працы, кіроўных адмыслоўцаў арганізацыі. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка Лідскай міжраённай інспекцыі працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Амельчанка А.Б., які асвятліў пытанні, звязаныя з прафілактыкай няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Семінар быў накіраваны на прапаганду і распаўсюджванне перадавога вопыту ў галіне аховы працы.

  • Яндекс.Метрика