Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы

Галоўны дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Юлія Бярнацкая, сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага РВК, аддзелам статыстыкі Маладзечанскага раёна і Маладзечанскім раённым аддзелам ФСАН, прыняла ўдзел у семінары для галоўных бухгалтараў і бухгалтараў арганізацый на тэму "Забеспячэнне своечасовай выплаты заработнай платы".

Юлія Бярнацкая распавяла ўдзельнікам семінара аб парадку прымянення норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2023 г. № 3 "Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" і аб зменах па забеспячэнні выплаты заработнай платы і ўзнагароджанняў, якія ўступаюць у сілу з 15.05.2026, тэрмінах выплаты заработнай платы, сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску, сум, належных на дзень звальнення работніку, камандзіровачных расходаў і іншых выплат, належных работніку ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы. А таксама нагадала, што за нявыплату або няпоўную выплату ва ўстаноўлены тэрмін заработнай платы, іншых выплат, належных работніку ад наймальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу.

У ходзе семінара дадзены тлумачэнні і адказы на паступіўшыя пытанні ад удзельнікаў семінара.