Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар "Арганізацыя дзейнасці студэнцкіх атрадаў"

10.06.2024 у Жлобінскім раёне ў форме дыялогавай пляцоўкі адбыўся навучальны семінар "Выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў".

Спікерамі названага мерапрыемства выступілі: начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ірына Кавалеўская, памочнік пракурора пракуратуры Жлобінскага раёна Юлія Германовіч і першы сакратар Жлобінскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Анастасія Якавенка.

На семінары абмеркавалі:

- вынікі арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у 2023 годзе і планах на 2024 год

- асаблівасці фарміравання студэнцкіх атрадаў

- патрабаванні заканадаўства аб працы і аб ахове працы пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў

- асноўныя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, якія выяўляюцца пры вывучэнні дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

Ірына Кавалеўская таксама нагадала аб асноўных прычынах вытворчага траўматызму.