Семінар на базе Віцебскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сініцкая Венета Мікалаеўна 25.03.2026 правяла семінар на базе Віцебскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі для службовых асоб наймальнікаў г. Віцебска па пытаннях прыцягнення да матэрыяльнай адказнасці работнікаў за шкоду, прычыненую наймальніку пры выкананні працоўных абавязкаў.
Так Сініцкая В.М. паказала, што матэрыяльная адказнасць работніка - гэта від юрыдычнай адказнасці, які прадугледжвае абавязак работніка пакрыць ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках, парадку і памеры шкоду, прычыненую наймальніку. Такім чынам, да матэрыяльнай адказнасці за шкоду, прычыненую арганізацыі, можа быць прыцягнуты толькі работнік, чыім супрацьпраўным віноўным дзеяннем (альбо бяздзейнасцю) нанесены ўрон пры выкананні ім працоўных абавязкаў.
Да матэрыяльнай адказнасці работнік можа быць прыцягнуты незалежна ад яго прыцягнення да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці за супрацьпраўныя паводзіны.
Прыцягненне да матэрыяльнай адказнасці ў выглядзе пакрыцця шкоды, нанесенай проціпраўнымi паводзінамі работніка, не залежыць ад прыцягнення гэтага работніка да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай, крымінальнай адказнасці за дзеянне або бяздзейнасць, якім нанесены ўрон.
Работнік можа быць прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці пры адначасовай наяўнасці наступных умоў
- шкоды, нанесенай наймальніку пры выкананні працоўных абавязкаў;
- супрацьпраўнасці паводзін (дзейнасцi або бяздзейнасці) работніка;
- прамой прычыннай сувязі паміж проціпраўным паводзінамі работніка і ўзнікшай у наймальніка шкодай;
- віны работніка ў прычыненні шкоды.