Семінар на базе філіяла "Навучальны цэнтр" РУП "Магілёўэнерга"
03.12.2024 на базе філіяла "Навучальны цэнтр" РУП "Магілёўэнерга" праведзены семінара ў фармаце круглага стала са спецыялістамі па ахове працы, пажарнай і прамысловай бяспекі філіялаў РУП "Магілёўэнерга" на тэму: "Актуальныя пытанні арганізацыі працы па забеспячэнні аховы працы, пажарнай бяспекі" , ажыццяўленню вытворчага кантролю».
Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сідарэнка А.У. прыняў удзел у пасяджэнні круглага стала з выступленнем на тэму: "Актуальныя пытанні ўліку і расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці з улікам унесеных у 2024 годзе змяненняў у Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў". Пасля выступлення Сідарэнка А.У. адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара.