Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар «Мяса-малочныя прадукты»

Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы 18.07.2023 прыняты ўдзел у семінары, праведзеным у дзяржаўным аб'яднанні “Віцебскі канцэрн “Мяса-малочныя прадукты” сумесна са старшынёй суда Першамайскага раёна горада Віцебска і стажорам суддзяў, для работнікаў кадравых і юрыдычных аб'яднанняў.

Дзяржаўнае аб'яднанне "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты" створана па галіновым прынцыпе ў мэтах ажыццяўлення агульнага кіраўніцтва, агульнага кіравання дзейнасцю, каардынацыі дзейнасці і прадстаўлення інтарэсаў 18 юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у яго склад.

Намеснікам начальніка аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Галай Г.А. растлумачаны нормы заканадаўства аб працы пры скасаванні працоўных дагавораў, пераводзе, змяненні істотных умоў працы, сумяшчэнні пасад служачых (прафесій рабочых), пашырэнні зон абслугоўвання (павелічэнні аб'ёму работы).

Акрамя таго, дадзены растлумачэнні норм заканадаўства аб працы па пытаннях, якія паступілі ў ходзе семінара.