Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Намеснікам начальніка аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Красіцкай В.Э. прыняты ўдзел у семінарскім занятку, які праводзіцца Гродзенскім абласным упраўленнем Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у рэжыме відэаканферэнцыі па тэме «Планаванне і ўлік працоўнага часу грамадзянскага персаналу вартаўнічай аховы ў адпаведнасці з патрабаваннямі працоўнага заканадаўства. Парадак афармлення дакументаў пры прыцягненні да працы ў выходны дзень і звышурочны час».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 102 удзельнікі, у тым ліку інспектарскі склад, кіраўнікі вартаўнічай аховы і работнікі кадравых падраздзяленняў аховы Гродзенскай вобласці.

Красіцкай В.Э. у ходзе семінара дадзены растлумачэнні па пытаннях арганізацыі і ўліку фактычна адпрацаванага рабочага работнікамі часу, а таксама парадку прыцягнення работнікаў да работы ў звышурочны час і да работы ў выхадныя дні.

У ходзе семінара асветлены тыповыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы, якія выяўляюцца абласным упраўленнем пры ажыццяўленні нагляднай дзейнасці.

Звернута ўвага на ўстаноўленыя пры разглядзе звароты работніка аддзела аховы парушэнні заканадаўства аб працы.

Даны адказы і растлумачэнні на пытанні, што паступілі ад удзельнікаў семінара.

  • Яндекс.Метрика