Семінар для будаўнічых арганізацый Ленінскага і Партызанскага раёнаў г. Мінска
30.05.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента Вялічка М.А. у рамках месячніка бяспечнай працы ў будаўнічай галіне прыняла ўдзел у семінары на тэму "Назіранне, аналіз і ацэнка сітуацыі з бяспекай на будаўнічых пляцоўках".
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі наглядных органаў і будаўнічых арганізацый Ленінскага і Партызанскага раёнаў г. Мінска.
У рамках семінара прадстаўнік Дэпартамента:
- давяла да ведама ўдзельнікаў аналіз прычын вытворчага траўматызму па выніках работы за 2022 год у арганізацыях г. Мінска і першы квартал 2023 года;
- указала на тыповыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, якія выяўляюцца ў пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у будаўнічых арганізацыях;
- асаблівую ўвагу ўдзяліла пытанню неабходнасці забеспячэння захавання ў арганізацыях будаўнічай сферы вытворчай і працоўнай дысцыпліны;
- адказала на пытанні ўдзельнікаў семінара.