Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар для спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый у Міёрскім раёне

У рамках нулявога траўматызму, які праводзіцца ў Міёрскім раёне Тыдня, супрацоўнікамі Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы на базе ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама праведзены семінар для спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый.

Падчас мерапрыемства намеснікам начальніка аддзела Ларыёнавым М.М.:

  • дадзены рэкамендацыі і растлумачэнні норм дзеючага заканадаўства, якія вызначаюць бяспечную арганізацыю работ у сельскагаспадарчых арганізацыях;
  • разгледжаны прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў Віцебскай вобласці, а таксама ўказана на неабходнасць правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні ў далейшым аналагічных парушэнняў;
  • разгледжаны асноўныя нормы дзейнага заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі і ажыццяўлення кантролю па пытаннях аховы працы, правядзення стажыроўкі, інструктажоў і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
  • звернута ўвага на выкананне патрабаванняў, прадугледжаных Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2022 № 29/44 "Аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках".

Галоўным дзяржаўным інспектарам Дэпартамента Качан Т.Г. асветлены пытанні:

  • Прыёму, пераводу, звальнення работнікаў;
  • Заключэнне, падаўжэнне, скасаванне працоўных дамовы (кантрактаў);
  • Парадак прадастаўлення працоўных водпускаў;
  • прыцягнення да матэрыяльнай, дысцыплінарнай адказнасці работнікаў;
  • Адрозненне працоўных адносін ад грамадзянска-прававых.

Напярэдадні пачатку работы студэнцкіх атрадаў Качан Т.Г. звярнула ўвагу спецыялістаў кадравых службаў на характэрныя парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, якія дапускаюцца пры прымяненні працы непаўналетніх, растлумачыла пытанні вызначэння рэжыму рабочага часу для асоб маладзейшых за 18 гадоў, афармлення прыёму на работу непаўналетніх, Ларыёнаў М.М. указаў на абавязковае забеспячэнне бяспечных умоў працы для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў.

Падчас мерапрыемства былі дадзены адказы на ўсе пытанні.


  • Яндекс.Метрика