Семінар для спецыялістаў кадравых службаў Барысаўскага раёна
Адбыўся семінар для спецыялістаў кадравых службаў Барысаўскага раёна, арганізаваны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Барысаўскага райвыканкама сумесна з Барысаўскім міжраённым аддзелам Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.
У рамках семінара начальнікам Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мажэйка Н.С. былі растлумачаны асноўныя патрабаванні, устаноўленыя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.10.2021) пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы, дзяржаўныя арганізацыі і арганізацыі, больш за 50 працэнтаў акцый (долей у статутным фондзе) якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, прыведзены канкрэтныя прыклады сітуацый, якія сустракаюцца на практыцы, і алгарытм іх вырашэння, асветлены найбольш часта сустракаемыя парушэнні, якія дапускаюцца службовымі асобамі наймальніка пры рэалізацый патрабаванняў вышэйназванага Дэкрэта.
Прысутным дадзены тлумачэнні на зададзеныя імі пытанні, звязаныя з прымяненнем на практыцы норм заканадаўства.