Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар для арганізацый не вытворчай сферы дзейнасці г. Віцебска

Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Беразяк А.Р., прыняў удзел у семінары для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый не вытворчай сферы дзейнасці г. Віцебска, які праводзіўся на базе адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска.

Дзяржаўны інспектар працы давёў да прысутных інфармацыю аб:

  • вытворчым траўматызме ў г. Віцебску, і аналізе прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці за 2025 год і бягучы перыяд 2026 года;
  • патрабаваннях па ахове працы пры арганізацыі работ у арганізацыях не вытворчай сферы дзейнасці;
  • тыповых парушэннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы, дапушчаных працадаўцамі ў арганізацыях г. Віцебска, у тым ліку ў не вытворчай сферы дзейнасці, а менавіта пазначаны парушэнні - пры допуску працуючых на працоўныя месцы (не правядзенне інструктажу па ахове працы, допуск без медагляду); пры ўтрыманні тэрыторыі і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў (адсутнасць схем руху; парадак арганізацыі і правядзення планавых аглядаў будынкаў і збудаванняў); прызначэнне адказных асоб (за бяспечную эксплуатацыю абсталявання і арганізацыю бяспечнай вытворчасці работ). Дадзеныя патрабаванні вызначаны Правіламі па ахове працы, зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 01.07.2021 №53.

Беразяк А.Р. пазначыў адказнасць службовых асоб і працуючых за парушэнне патрабаванняў па ахове працы і адказаў на пастаўленыя ў ходзе семінара пытанні.