Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар для арганізацый Гомельскага раёна

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб Працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Гузнянок Р.А. сумесна з прадстаўнікамі Гомельскага раённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення ФСАН, а таксама ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага райвыканкама прыняў удзел у семінары для прадстаўнікоў арганізацый камунальнай формы ўласнасці, размешчаных на тэрыторыі Гомельскага раёна.

У ходзе семінара Гузнянок Р.А. агучыў тыповыя парушэнні заканадаўства аб працы пры прыцягненні работнікаў да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, устанаўленні рэжыму працоўнага часу. Асаблівая ўвага была ўдзелена патрабаванням заканадаўства аб працы пры прыёме работнікаў на працу, а таксама паведамлена аб дзеючых мерах адказнасці за парушэнні заканадаўства аб працы.