Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар для Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы

Першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кузняцоў С.Ю. у рамках правядзення інспекцыяй Дзяржбуднагляду па Брэсцкай вобласці мерапрыемстваў прысвечаных "Тыдню нулявога траўматызму" прыняў удзел у семінары па тэме "Арганізацыя работы па прафілактыцы няшчасных выпадкаў на вытворчасці".

Кузняцоў С.Ю. распавёў пра:

- стане вытворчага траўматызму ў Брэсцкай вобласці;

- прымаемых мерах па прафілактыцы вытворчага траўматызму;

- асноўных прычынах вытворчага траўматызму;

- адказнасці за парушэннем заканадаўства аб працы і аб ахове працы;

- пра выяўленыя тыповыя парушэнні аховы працы пры правядзенні будаўніча-мантажных работ.

У мэтах прыняцця сумесных дзеянняў для забеспячэння бяспечных і здаровых умоў працы на вытворчасці прынята рашэнне аб далейшым узаемадзеянні па пытаннях аховы працы паміж інспекцыяй Дзяржбуднагляду па Брэсцкай вобласці і Брэсцкім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

У завяршэнні свайго выступу адказаў на пытанні, якія паступілі.

  • Яндекс.Метрика