Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар

28.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ігнатовіч Г.М. прыняў удзел у правядзенні семінара па ахове працы на тэму «Арганізацыя працы па выкананні патрабаванняў заканадаўства па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях Свіслацкага раёна».

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Свіслацкага райвыканкама, Свіслацкага раённага аддзела па НС, Свіслацкай раённай энергагазінспекцыі, Свіслацкай раённай арганізацыі.

Прадстаўнік Дэпартамента ў сваім выступленні праінфармаваў удзельнікаў семінара:

  • аб стане вытворчага траўматызму ў Свіслацкім раёне і Гродзенскай вобласці;
  • прывёў прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся пры эксплуатацыі абсталявання, інструмента, механізмаў, транспартных сродкаў;
  • агучыў тыповыя парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы.