Рудзь Ірына Сцяпанаўна прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе на тэму "Папярэджанне вытворчага траўматызму ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур 2026 года"
26 чэрвеня 2026 года начальнік Бярозаўскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Рудзь Ірына Сцяпанаўна прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары – нарадзе на тэму "Папярэджанне вытворчага траўматызму ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур 2026 года", арганізаваным Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і праведзеным на базе ААТ "Шэні-Аграпрадукт" Пружанскага раёна.
У сваім выступленні Рудзь I. С. агучыла асноўныя прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях Брэсцкай вобласці, у тым ліку якія адбыліся ў сельскагаспадарчых арганізацыях за мінулы перыяд 2026 года. Прывяла прыклады выяўленых парушэнняў пры правядзенні ўборачных работ у папярэднія гады, адказала на пытанні, якія паступілі.