Рэспубліканскі семінар-нарада Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі
У Віцебскай вобласці, 04 кастрычніка 2023 года, на базе Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, дзе прысутнічалі галоўныя тэхнічныя інспектары працы абласных, Мінскай гарадской і аб'яднанай работнікаў НАН Беларусі арганізацый.
У гэтым мерапрыемстве прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Беразяк А.Р., які выступіў перад аўдыторыяй па пытаннях "Узаемадзеяння з прафсаюзам у дзейнасці заканадаўства аб ахове працы», і ім былі ўзняты і разгледжаны актуальныя пытанні аб узаемадзеянні з прафсаюзамі і арганізацыямі сістэмы адукацыі. Растлумачаны патрабаванні па арганізацыі парадку і правядзенні грамадскага кантролю ва ўстановах адукацыі. Да ўдзельнікаў былі даведзены характэрныя прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях рэспублікі і тыповыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца пры правядзенні наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў.