Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Рэйд па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў Лідскім раённым аб'яднанні арганізацый прафсаюзаў

Лідскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў на чале старшыні Бічэўскай Бажэны Станіславаўны сустракала галоўных тэхнічных інспектараў працы Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, якія прыбылі ў Лідскі рэгіён для правядзення рэйду па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям раёна ў пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы. На падвядзенне вынікаў сустрэчы сабралася больш за 40 удзельнікаў. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Амельчанкі Арцём Барысавіч.

Удзельнікі семінара-нарады падзяліліся сваім вопытам у пытаннях арганізацыі работы па ахове працы. Амельчанка А.Б. звярнуў увагу тэхнічнай інспекцыі працы прафсаюзаў, што немалая частка няшчасных выпадкаў адбываецца з-за адсутнасці або няякаснай распрацоўкі арганізацыйна-тэхналагічнай дакументацыі пры правядзенні будаўнічых работ.

Як адзначыў Амельчанка А.Б., з праектам вытворчасці работ працуючыя павінны быць азнаёмлены пісьмова пад роспіс да пачатку вытворчасці будаўнічых работ, а адсутнасць на будаўнічым аб'екце арганізацыйна-тэхналагічнай дакументацыі - прамы шлях да стварэння ўмоў, якія садзейнічаюць развіццю сітуацыі, якая ў канчатковым выніку прывядзе да трагедыі.

  • Яндекс.Метрика