Расследаванне няшчасных выпадкаў: актуальныя пытанні і патрабаванні аховы працы абмеркавалі ў Гомелі
Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам на навучальным зборы з кіраўнікамі і спецыялістамі рэспубліканскіх архіўных упраўленняў, філіялаў РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне», галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адказных за арганізацыю работы па ахове працы.
У сваім дакладзе Васіленка Л.М. агучыла актуальную тэму «Расследаванне няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у тым ліку пры знаходжанні работніка ў камандзіроўцы», прыклады няшчасных выпадкаў, прадэманстравала відэаматэрыялы з месцаў траўміравання, агучыла прычыны, а таксама праінфармавала аб неабходнасці выканання патрабаванняў Правілаў аховы працы. Адказала на якія паступілі ў ходзе дакладу пытанні па своечасовасці і кваліфікацыі няшчасных выпадкаў.