Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Раённы практычны семінар-вучоба па ахове працы на базе "Маляцічы-АГРА"

Галоўны дзяржаўны інспектар Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Шлынаў А.А. прыняў удзел у правядзенні раённага практычнага (выязнога) семінара-вучобы па ахове працы на базе Камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства "Маляцічы-АГРА", для кіраўнікоў, галоўных інжынераў і спецыялістаў па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый Крычаўскага раёна на тэму "Меры бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай" кампаніі».

У ходзе семінара ўдзельнікам даведзены патрабаванні па ахове працы пры эксплуатацыі і рамонце сельскагаспадарчых машын, сродкаў механізацыі, пры сушцы прадукцыі раслінаводства і патрабаванні бяспекі да працоўных месцаў. Звернута ўвага на якаснае правядзенне інструктажоў па ахове працы, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.