Раённы Дзень аховы працы Віцебскага райвыканкама
Віцебскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы паведамляе, што 21.10.2026 галоўныя дзяржаўныя інспектары абласнога ўпраўлення Бiсягiн I.С. і Навіцкі I.В. правялі раённы Дзень аховы працы Віцебскага райвыканкама на базе прадпрыемства ТАА "Белфуд Прадакшн".
У ходзе правядзення мерапрыемства супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення былі агучаны пытанні па выкананні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, а менавіта пазначаны тыповыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы і заканадаўства аб працы, якія выяўляюцца ў рамках наглядных мерапрыемстваў. Спецыялісты абласнога ўпраўлення дэталёва спыніліся на пытаннях планавання і ўліку працоўнага часу, правядзення інструктажоў па ахове працы, бяспечнай эксплуатацыі абсталявання, будынкаў, збудаванняў, тэрыторый, забеспячэння працуючых сродкамі індывідуальнай абароны.