Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Раённы дзень аховы працы ў Старадарожскім раёне

09.06.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у раённым Дні аховы працы ў Старадарожскім раёне, які прайшоў на базе унітарнага прадпрыемства «Старадарожскі садавінагародніны завод» ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».

Францкевіч І.А. азнаёміў спецыялістаў па ахове працы з патрабаваннямі Правілаў па ахове працы пры эксплуатацыі аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 06.12.2022 № 78/104.