Раённы Дзень аховы працы ў Лагойскім раёне
28.03.2023 намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Жукоўская Ж.А. прыняла ўдзел у раённым Дні аховы працы па тэме "Выкананне правілаў аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі пры правядзенні палявых работ", які прайшоў на базе СГК "Лагойскі" РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт" (Лагойскі раён).
У ходзе мерапрыемства былі асветлены асноўныя прычыны вытворчага траўматызму пры правядзенні палявых работ, а таксама пытанні па забеспячэнню пажарнай і дарожнай бяспекі пры правядзенні палявых работ, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні пры правядзенні масавых палявых работ, забеспячэнне бяспекі пры абслугоўванні электрыфікаваных механізмаў і перасоўных электрычных машын. у ахоўных зонах ліній электраперадач.