Раённы Дзень аховы працы ў г. Жабінцы Брэсцкай вобласці
28.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касянчук У.П. у рамках правядзення Сусветнага Дня Аховы працы прыняў удзел у раённым Дні аховы працы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У сваім дакладзе Касянчук В.П. звярнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства на праблемныя пытанні аховы працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму, прывёў прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў раёне, адказаў на зададзеныя пытанні.
Удзельнікам мерапрыемства былі прадэманстраваны слайды і фільм аб парушэннях па ахове працы.