Раённы Дзень аховы працы, які праводзіцца Пінскім райвыканкамам
Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. працы прыняў удзел у раённым Дні аховы працы, які праводзіцца Пінскім раённым выканаўчым камітэтам.
Раённы Дзень аховы працы прайшоў на базе меліярацыйных арганізацый ААТ "Пінскводбуд", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі наглядных органаў, больш за 40 спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
У ходзе правядзення Сніпіч А.Г. праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму за 7 месяцаў 2024 года ў Брэсцкай вобласці і Пінскім раёне;
адзначыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў;
нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб АД;
даў вычарпальныя адказы на пытанні ўдзельнікаў.