Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Раённы Дзень аховы працы на базе ААТ "Гомельскі ДБК"

23.06.2023 у рамках рэалізацыі мерапрыемства "Месячнік бяспечнай працы ў будаўнічых арганізацыях", які праводзіцца на тэрыторыі Савецкага раёна горада Гомеля з 1 па 30 чэрвеня 2023 года, адміністрацыяй Савецкага раёна пры ўдзеле галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога раёна Дэпартамента Сафонава У.Я. арганізаваны выязны тэрытарыяльны Дзень аховы працы на базе ААТ "Гомельскі ДБК".

На пленарным пасяджэнні прадстаўнік Дэпартамента:

  • праінфармаваў прысутных з прычынамі вытворчага траўматызму ў арганізацыях Гомельскай вобласці за студзень-май 2023 года, у тым ліку ў будаўнічых арганізацыях;
  • нагадаў прадстаўнікам арганізацый будаўнічага комплексу аб магчымасці ўнутранага самакантролю захавання заканадаўства аб ахове працы з дапамогай кантрольных спісаў пытанняў (чэк-лістоў), якія размешчаны на афіцыйным сайце Дэпартамента;
  • з дапамогай мультымедыйнага суправаджэння прадэманстраваў відэаролік аб няшчасных выпадках на вытворчасці.

Удзельнікі выязнога Дня аховы працы пабывалі на будаўнічым аб'екце ў н.п. Чэнкі Гомельскага раёна, азнаёміліся з умовамі працы на будаўнічай пляцоўцы.