Раённы Дзень аховы працы на базе філіяла "Слуцкія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга"
24.09.2026 намеснік начальніка Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Гурына А.І. прыняла ўдзел у раённым Дні аховы працы на базе філіяла “Слуцкія электрычныя сеткі” РУП “Мінскэнерга”, дзе выступіла з дакладам: “Парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Новае ў правілах расследавання".


