Раённы Дзень аховы працы
14.09.2023 намеснік начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Анікейчык І.У. прыняла ўдзел у раённым Дні аховы працы, які праводзіўся на базе філіяла ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу" Мінскі маторны ЗАВОД у г. Стоўбцы з удзелам больш за 20 спецыялістаў па ахове працы.
Спецыялісты філіяла азнаёмілі прысутных з вытворчымі працэсамі, парадкам правядзення грамадскага кантролю па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы на працоўных месцах.
Падчас мерапрыемства прадстаўнік Дэпартамента Ірына Анікейчык:
*паінфармавала аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна;
*адзначыла тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, устаноўленыя пры ажыццяўленні нагляднай дзейнасці;
*прадэманстравала відэафільм, які змяшчае парушэнні вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай, працоўнай дысцыпліны, якія прывялі да няшчасных выпадкаў на вытворчасці;
*адказала на пытанні, якія паступілі.