Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Раённая апаратная нарада Ляхавіцкага райвыканкама

Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Данілава А.У. прыняла ўдзел у правядзенні раённай апаратнай нарады Ляхавіцкага райвыканкама.

У ходзе нарады было разгледжана пытанне прадстаўлення пракуратуры Ляхавіцкага раёна ад 25.09.2024 "Аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічаюць".

У ходзе правядзення апаратнай нарады Данілава А.У. прывяла прыклады праведзеных спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся за 9 месяцаў 2024 года і прааналізавала іх прычыны, спынілася на тыповых парушэннях заканадаўства аб ахове працы, звярнула ўвагу на тое, што выконваючы ўстаноўленыя нормы пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, абсталявання, машын, механізмаў магчыма пазбегнуць аварыйных сітуацый, у тым ліку з траўміраванне работнікаў. Адказала на пытанні, якія паступілі.