Праца мабільнай групы ў Гарадоцкім раёне
19.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Штыцька Т.Ф. у складзе мабільнай групы Гарадоцкага раёна ў рамках правядзення Месячніка забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ наведала СП "Вулішыцы-Агра" ТРУП "Віцебскае аддзяленне БЧ".
У ходзе работы мабільнай групы выяўлены парушэнні заканадаўства аб ахове працы ў частцы парушэння патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі абсталявання механічных майстэрняў, арганізацыі і правядзення работнікам інструктажу па ахове працы, утрымання тэрыторыі. Па выніках агляду абсталявання майстэрняў дзяржінспектарам прапанавана прыпыніць работу 3-х адзінак абсталявання, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі (свідравальны, абдзірачны станок, кран-бэлька).
Штыцька Т.Ф. дадзены растлумачэнні работнікам прадпрыемства па бяспечных метадах і прыёмах выканання работ, а таксама выдадзены пісьмовыя рэкамендацыі з указаннем тэрмінаў устаранення выяўленых парушэнняў.