Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Праца Мабільнай групы ў Баранавічах

01.03.2023 намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Данілава А.У. рынала ўдзел у працы мабільнай групы Баранавіцкага гарвыканкама.

Пры абследаванні будаўнічых аб'ектаў філіялаў ААТ "Будаўнічы трэст нумар 25" і філіяла "СМУ-4" КУП "Брэстжылбуд" былі ўстаноўлены 34 парушэнні норм і правілаў па ахове працы, з іх рэкамендавана:

  • не дапускаць (адхіляць) ад працы асоб, якія не прымяняюць неабходныя СІЗ (акуляры, ахоўныя паясы, ахоўныя каскі і інш.);
  • зачыніць тэхналагічныя адтуліны ў міжпавярховых перакрыццях, у якія могуць зваліцца людзі, усталяваць агароджы перападаў па вышыні (гаўбечныя пліты, усталёўка парэнчаў на драбінчастых маршах);
  • зачыніць вечкамі люкі, размешчаныя на тэрыторыі аб'ектаў;
  • арганізаваць уваход у пад'езды будынкаў для ўздыму работнікаў да працоўных месцаў;
  • праводзіць супрацьгалалёдныя мерапрыемствы на будаўнічых аб'ектах;

Наймальнікам выдадзены рэкамендацыі з указаннем канкрэтных тэрмінаў устаранення выяўленых парушэнняў.