Праца мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці
04.08.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала ААТ "АграТурна" і ААТ "Белавежскі".
Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:
- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі грузападымальнага абсталявання;
- па забеспячэнні непаўналетніх работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны;
- парадку правядзення інструктажоў па ахове працы;
- парадку правядзення агляду работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення;
- парадку правядзення стажыроўкі па ахове працы.
У завяршэнні інспектар правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.