Праца мабільнай групы Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска
У мэтах выканання рэкамендацый, выкладзеных у інфармацыйным лісце Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ад 23 мая 2023 г. № 02-07/426 «Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў» і ў перыяд правядзення ў арганізацыях Віцебскай вобласці Месячніка бяспекі пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Беразяк А.Р. 20.07.2023 прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска.
У рамках мабільнай групы былі наведаны арганізацыі горада Віцебска (ТАА «Віцебскхлебпрам», УАЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца»), у якіх працавалі студэнцкія атрады.
Дзяржаўны інспектар працы падчас мабільнай групы:
- вывучыў арганізацыю работ студэнцкага атрада;
- парадак допуску да выканання работ, правядзення інструктажоў;
- забеспячэнне ўдзельнікаў студатрада сродкамі індывідуальнай абароны і санітарна-бытавымі памяшканнямі;
- правёў сустрэчу з удзельнікамі студэнцкага атрада, дзе растлумачыў асноўныя патрабаванні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, а таксама ўказаў на асноўныя прычыны, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Па выніках мабільнай групы працадаўцам, былі выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.