Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Праца камісіі конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Ануфрыеў С.У. прыняў удзел у якасці эксперта ў рабоце камісіі конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2025 года Унітарнага прадпрыемства «Санаторый «Лётцы»».

Эксперты камісіі азнаёміліся з дасягненнямі і прыярытэтнымі напрамкамі, якія вызначаюцца ў дзейнасці і пастаянным развіцці санаторыя ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў забеспячэнні сістэмнай работы па пытаннях аховы працы.

Камісія наведала лячэбныя карпусы, участак вытворчасці мінеральнай вады і дадзена адпаведная станоўчая ацэнка матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторыя па ўсіх напрамках.

Ануфрыевым С.В. у ходзе наведвання адзначаны непасрэдны ўдзел кіраўніка прадпрыемства і службы аховы працы ў пытаннях адказнасці і стараннасці забеспячэння бяспечных умоў працы і кантролю ў гэтым напрамку.