Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Рабочы візіт начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента

На мінулым тыдні начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Жулевым Я.У. у складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта арганізавана сустрэча з калектывам Унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна, на якой даведзена да ведама тэма інфармацыйнага дня: "Дэмаграфічная бяспека - аснова працвітання грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы".

Таксама Жулеў Я.В. праінфармаваў калектыў УП ЖКГ Глыбоцкага раёна аб сітуацыі з траўматызмам у Віцебскай вобласці і галіне ЖКГ з дэманстрацыяй відэароліка Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы аб выпадках траўматызму на вытворчасці.

Пасля правядзення адзінага інфармацыйнага дня, Жулеў Я.У. наведаў УП "Каралі" Глыбоцкага раёна, дзе азнаёміўся з ходам нарыхтоўкі кармоў. У ходзе наведвання былі дадзены рэкамендацыі па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, у тым ліку ў перыяд кампаніі па ўборцы збожжавых культур.