Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Праводзіўся маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў Філіяле "Міёрскі камбікормавы завод"

З 25 па 30 мая 2023 года намеснікам начальніка Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ларыёнавым М.М., праводзіўся маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў Філіяле «Міёрскі камбікормавы завод» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў».

Падчас маніторынгу інспектарам выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, з указаннем іх у рэкамендацыях, у частцы:

- бяспечнай арганізацыі правядзення работ па рамонце аўтатранспарту;

- утрымання вытворчых памяшканняў і тэрыторыі;

- бяспечнай эксплуатацыі абсталявання і выкарыстанні інвентарных усходаў;

- прымянення работнікамі выдадзеных СІЗ.

У ходзе маніторынгу дзяржінспектарам працы 5 работнікам арганізацыі вынесены папярэджанні па факце парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у частцы невыканання патрабаванняў бяспекі пры выкананні рамонтных работ аўтатранспарту, і невыкарыстання наяўных у работніка СІЗ.

У ходзе маніторынгу праведзены прафілактычныя гутаркі з работнікамі і службовымі асобамі арганізацыі.

  • Яндекс.Метрика