Праверка выканання заканадаўства аб працы і ахове працы ў СААТ «Камунарка»
Мінскім гарадскім упраўленнем Дэпартамента праводзілася выбарачная праверка выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў СААТ "Камунарка".
Пасля заканчэння праверкі прадстаўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента правялі сустрэчу з працоўным калектывам і праінфармавалі працуючых аб выяўленых парушэннях, адказалі на зададзеныя пытанні.
У ходзе праверкі для супрацоўнікаў Дэпартамента правялі невялікую экскурсію ў цукерачна-шакаладны цэх, падчас якой адбылася дэгустацыя новых сартоў цукерак.