Правядзенне ўборачных работ збожжавых культур у ААТ "За мір"
18 жніўня 2022 года галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Карчагін А.М. у складзе мабільнай групы Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта наведаў правядзенне ўборачных работ збожжавых культур у ААТ "За мір".
У ходзе правядзення абследавання былі вывучаны пытанні:
- наяўнасці ахоўных агародж на збожжаўборачных камбайнах;
- забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;
- забеспячэнне бяспекі правядзення рамонтных работ;
Выяўленыя парушэнні былі аператыўна ліквідаваны.
Дзяржаўным інспектарам былі праведзены прафілактычныя гутаркі з работнікамі і службовымі асобамі гэтай гаспадаркі па пытаннях папярэджання вытворчага траўматызму. Трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці растлумачана небяспека пры знаходжанні іх паблізу не агароджаных рухомых частак збожжаўборачных камбайнаў.