Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Правядзенне семінара для прадстаўнікоў арганізацый прамысловасці і сельскай гаспадаркі

Галоўным дзяржаўным інспектарам аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Гузненкам Р.А. сумесна з прадстаўнікамі Гомельскага раённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення ФСАН і ўпраўлення па працы, занятасці, і сацыяльнай абароне Гомельскага райвыканкама праведзены семінар для прадстаўнікоў арганізацый прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

У ходзе семінара разгледжаны пытанні выплаты заработнай платы, ажыццяўлення кампенсацый за работу ў звышурочны час, работу святочных і выхадных дзён, парадку ўнясення выпраўленняў у працоўныя кніжкі. Акрамя таго дадзены адказы на пытанні па прымяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.03.2024 № 105 "Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях".

  • Яндекс.Метрика