Правядзенне маніторынгаў у Полацкім і Наваполацкім раёнах
15.02.2023 галоўным дзяржаўным інспектарам Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Грусцовым У.П. праведзены маніторынг па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ва ўнітарным прадпрыемстве па аказанні паслуг "Нафтан-Спецтранс".
Па выніку маніторынгу кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб ахове працы:
- невыканання парадку вываду з эксплуатацыі абсталявання неадпаведнага патрабаванням бяспекі;
- незахаванне патрабаванняў бяспечнай пастаноўкі на рамонт транспартных сродкаў;
- неадпаведнасць патрабаванням бяспекі выкарыстоўванай слясарнай і электра-механічнай прылады.
Падчас рэйду мабільнай групы, якая праводзіцца 14.02.2023 Наваполацкім гарвыканкамам дзяржінспектарам Грусцовым В.П. пры абследаванні вытворчых памяшканняў ААТ «Вымяральнік» выяўлены і рэкамендаваны да ўстаранення парушэння па наступных пытаннях:
- не забеспячэнне догляду за сродкамі індывідуальнай абароны працуючых;
- не выкананне ўборкі санітарна-бытавых памяшканняў і санітарна-тэхнічнага абсталявання;
- не забеспячэння аптымальных і дапушчальных бяспечных умоў працы на працоўных месцах свідравальшчыка на вертыкальна свідравальных станках, у частцы забеспячэння выгоды і бяспекі абслугоўвання абсталявання, з улікам эрганамічных патрабаванняў і выгоды выканання працавальнымі рухаў і дзеянняў пры эксплуатацыі абсталявання.
Па выніках прафілактычных мерапрыемстваў выдадзены рэкамендацыі ў арганізацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.